Acts 28:23 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І прызначыўшы дзень яму, вельмі многія прыйшлі да яго ў гасьцініцу; і ён з раніцы да вечара выкладаў ім вучэньне пра Царства Божае і пераконваў іх за Ісуса, прыводзячы сьведчаньні з закону Майсеевага і прарокаў.
Belarusian 2017
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, назначыўшы яму дзень, вельмі многа прыйшло да яго на кватэру. І ён ім сьведчыў пра Каралеўства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх што да Езуса на падставе Майсеявага Закону і Прарокаў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, назначыўшы яму дзень, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. I ад ранку да вечара выкладаў ім, сьведчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсеявага і Прарокаў.
Belarusian Bokun
Вызначыўшы ж яму дзень, большасьць прыйшла да яго ў гасподу. І ён з ранку да вечара выкладаў ім, сьведчачы пра Валадарства Божае і пераконваючы іх пра Ісуса з Закону Майсея і Прарокаў.