Acts 3:10 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і пазналі яго, што гэта быў той самы, які сядзеў каля Прыгожых дзьвярэй храма дзеля міласьціны, і напоўніліся жахам і зьдзіўленьнем з таго, што сталася зь ім.
Belarusian 2017
і пазнавалі яго, што гэта той самы чалавек, які дзеля міласціны сядзеў ля Прыгожай брамы святыні; дык напоўніла іх здзіўленне і недаўменне з прычыны таго, што напаткала яго.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
і пазнавалі ў ім таго чалавека, што сядзеў ля Прыгожай Брамы сьвятыні і жабраваў. Дык ахапілі іх страх і зьдзіўленьне з прычыны таго, што напаткала яго.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I пазналі яго, што гэта быў той, што дзеля міласьціны сядзеў ля Красных дзьвераў царквы; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад стаўшагася з ім.
Belarusian Bokun
І пазналі яго, што ён быў той, які дзеля міласьціны сядзеў ля Прыгожых дзьвярэй сьвятыні; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад таго, што здарылася з ім.