Acts 3:12 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Убачыўшы гэта, Пётр сказаў люду: мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, або чаго глядзіце на нас, быццам мы сваёй сілаю і пабожнасьцю зрабілі так, што ён ходзіць.
Belarusian 2017
Бачачы гэта, Пётра прамовіў да народа: «Мужы ізраэльскія, чаму дзівіцеся з гэтага ды чаму так углядаецеся на нас, быццам мы сваёй моцай або пабожнасцю справілі тое, што ён ходзіць?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бачачы гэта, Пётар прамовіў да народу: “ Мужы Ізраэльскія, чаму дзівіцеся з гэтага ды чаму так углядаецеся на нас, быццам мы сваёй моцай або пабожнасьцьцю справілі тое, што ён ходзіць?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бачучы гэта, Пётр прамовіў да народу: Мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, ці што так пільна ўглядаецеся на нас, як быццам уласнай сілай або пабожнасьцяй зрабілі мы, каб ён хадзіў?
Belarusian Bokun
Бачачы гэта, Пётар адказаў народу: «Мужы Ізраільцяне! Што зьдзіўляецеся гэтаму, ці што так углядаецеся на нас, нібыта мы сваёю сілай або пабожнасьцю зрабілі, каб ён хадзіў?