Acts 3:16 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І празь веру ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, якога вы бачыце і ведаеце, і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад ўсімі вамі.
Belarusian 2017
І праз веру ў імя Яго – гэтага чалавека, якога вы бачыце і ведаеце, умацавала імя гэтае, і вера, што праз Яго, дала яму гэтае аздараўленне перад вамі ўсімі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І дзеля веры ў імя Яго – гэтаму чалавеку, каторага бачыце і ведаеце, імя гэта вярнула сілы, і вера, што праз Яго, дала яму поўнае аздараўленьне перад вамі ўсімі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I дзеля веры ў імя Ягонае дало імя Яго сілу таму, каго бачыце й ведаеце; і вера, што ад Яго, дала яму гэтае аздараўленьне перад вамі ўсімі.
Belarusian Bokun
І дзеля веры ў імя Ягонае ўмацавала імя Ягонае таго, каго вы бачыце і ведаеце; і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад усімі вамі.