Acts 4:24 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А яны, выслухаўшы, аднадушна ўзвысілі голас да Бога і сказалі: Валадару Божа, Які стварыў неба і зямлю і мора і ўсё, што ў іх!
Belarusian 2017
Тыя ж, выслухаўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Госпадзе, Ты – Бог, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, ды ўсё, што ёсць у іх,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Тыя ж, выслухаўшы (аповед), аднадушна паднялі голас да Бога і маліліся: “Госпадзе, Ты, што стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ёсьць на іх.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Тыя-ж, пачуўшы, аднадушна паднялі голас к Богу і сказалі: Валадару! Ты Бог, што ўчыніў неба й зямлю й мора дый усё, што ў іх,
Belarusian Bokun
А яны, пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Уладару! Ты — Бог, Які ўчыніў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх.