Acts 5:9 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але Пётр сказаў ёй: навошта змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось, каля дзьвярэй ногі тых, што пахавалі мужа твайго; і цябе вынесуць.
Belarusian 2017
Пётра ж сказаў ёй: «Навошта вы змовіліся, каб спакусіць Духа Госпадава? Вось, у парозе тыя, што пахавалі мужа твайго. Вынесуць яны і цябе».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Пётар жа сказаў ёй: “Навошта вы змовіліся, каб спакушаць Духа Госпадавага? Вось стаяць у парозе тыя, што пахавалі мужа твайго. Вынясуць яны таксама і цябе”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дык Пётр сказаў да яе: Дзеля чаго змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось ля дзьвераў стопы тых, што пахавалі мужа твайго; яны вынясуць і цябе.
Belarusian Bokun
А Пётар сказаў да яе: «Навошта змовіліся вы спакусіць Духа Госпадавага? Вось, пры дзьвярах ногі тых, якія пахавалі мужа твайго, і яны вынясуць цябе».