Acts 6:9 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Некаторыя з так званае сынагогі Лібертынцаў і Кірынейцаў і Александрыйцаў і некаторыя з Кілікіі і Асіі ўступілі ў спрэчку са Сьцяпанам;
Belarusian 2017
Тады падняліся некаторыя з сінагогі, званай Лібяртынскай, і з Цырэнскай ды з Александрыйскай, ды з тых, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, дыспутуючы са Сцяпанам.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Тады падняліся некаторыя з сынагогі, званай Лібэртынскай і з Цырэнэйскай ды з Александрыйскай, ды тыя, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, і спрачаліся са Сьцяпанам.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I паўсталі некаторыя із школы, называнай Лібэртынскай, ды з Кірэнэйскай і Александрыйскай, дый з тых, што з Кілікіі й Азіі, разважаючы разам з Сьцяпанам;
Belarusian Bokun
Паўсталі ж некаторыя з сынагогі, называнай Лібэртынскай, і Кірэнэйскай, і Александрыйскай, і тых, што з Кілікіі і Азіі, спрачаючыся са Стэфанам,