Acts 7:44 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Скінія сьведчаньня была ў бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Хто сказаў Майсею зрабіць яе паводле ўзору, ім бачанага.
Belarusian 2017
Нашы бацькі мелі ў пустыні палатку сведчання; як загадаў Той, Хто гаварыў з Майсеем, каб ён зрабіў яе на ўзор, які бачыў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І паднялі вы палатку Малоха ды зорку бога вашага Рэфана, выбражэньні, каторыя зрабілі, каб ім пакланяцца. Таму перасялю вас за Бабілён”. Нашыя бацькі мелі ў пустыні Палатку Сьведчаньня; Той бо, Хто гаварыў з Майсеем, загадаў збудаваць яе па ўзору, які (Майсей) бачыў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Палатка сьведчаньня была ў айцоў нашых у пустыні, як загадаў той, што прамаўляў да Майсея, зрабіць яе на ўзор бачанае.
Belarusian Bokun
Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яе паводле вобразу, які ён бачыў.