Acts 7:6 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў яму Бог, што нашчадкі ягоныя будуць прыхаднямі ў чужой зямлі і будуць у рабстве і прыгнёце гадоў чатырыста.
Belarusian 2017
І сказаў Бог, што будуць нашчадкі яго перасяленцамі ў чужой зямлі, і аддадуць іх у нявольніцтва, і будуць яны прыгнечаныя на працягу чатырохсот гадоў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сказаў Бог так: “Патомкі твае будуць перасяленцамі ў чужой зямлі і праз чатырыста гадоў будуць зьняволены і крыўджаны.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I прамаўляў да яго Бог гэтак: Што патомкі ягоныя будуць прыхаджанамі ў чужой зямлі, і паняволяць іх ды будуць мучыць іх чатырыста гадоў.
Belarusian Bokun
Сказаў жа яму Бог, што насеньне ягонае будзе прыхаднем у зямлі чужой, і зьняволяць іх, і будуць рабіць ім зло чатырыста гадоў.