Acts 9:17 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ананія пайшоў і ўвайшоў у дом і, усклаўшы на яго рукі, сказаў: браце Саўле! Гасподзь Ісус, што зьявіўся табе на дарозе, якою ты ішоў, паслаў мяне, каб ты зноў бачыў і напоўніўся Духам Сьвятым.
Belarusian 2017
І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом, ды, усклаўшы рукі на яго, сказаў: «Браце Саўле! Госпад паслаў мяне, Ісус, Які аб’явіўся табе ў дарозе, якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў ды быў напоўнены Духам Святым».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом ды, усклаўшы рукі на яго, казаў: “Браце Саўле! Госпад паслаў мяне, Езус, каторы аб’явіўся табе ў дарозе, каторай ты ішоў, каб ты бачыў ды быў напоўнены Духам Сьвятым”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I пайшоў Ананія і ўвайшоў у гэны дом ды, ускладаючы на яго рукі, сказаў: Саўле, браце, паслаў мяне Госпад, Ісус, што паказаўся табе на дарозе, па якой ты йшоў, каб ты йзноў відзеў і Духам Сьвятым напоўніўся.
Belarusian Bokun
Ананія пайшоў, і ўвайшоў у той дом, і, усклаўшы на яго рукі, сказаў: «Саўле, браце, Госпад паслаў мяне, Ісус, Які зьявіўся табе на дарозе, па якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў і напоўніўся Духам Сьвятым».