Acts 9:27 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А Варнава, узяўшы яго, прыйшоў да апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, і што сказаў яму Гасподзь, і як ён у Дамаску адважна прапаведаваў у імя Ісуса.
Belarusian 2017
Толькі Барнаба, прыняўшы яго, прывёў да Апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Госпада і што Той сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамаску ў імя Ісуса.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Толькі Барнаба ўзяў яго і прывёў да апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе Саўл убачыў Госпада, і што (Госпад) сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамашку ў імя Езуса.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Варнава-ж, узяўшы яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, ды што прамаўляў да яго, ды як ён у Дамаску адважна прапаведываў у імя Ісусавае.
Belarusian Bokun
А Барнаба, узяўшы яго, прывёў да апосталаў і распавёў ім, як у дарозе той бачыў Госпада, і што Ён гаварыў яму, і як ён у Дамаску адважна гаварыў у імя Ісуса.