Acts 9:38 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А як што Ліда недалёка ад Ёпіі, дык вучні, дачуўшыся, што Пётр там, паслалі да яго двух чалавек прасіць, каб ён не забавіўся прыйсьці да іх.
Belarusian 2017
А як Ліда ёсць недалёка ад Ёпы, дык вучні, пачуўшы, што там знаходзіцца Пётра, паслалі да яго двух мужоў папрасіць яго: «Прыйдзі да іх, не марудзь!»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А як Лідда ёсьць недалёка ад Ёппы, дык вучні, даведаўшыся, што там знаходзіцца Пётар, паслалі да яго двух пасланцоў з просьбаю: “Прыйдзі да нас, не марудзь!”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
А як Лідда недалека ад Іоппы, дык вучні, чуўшы, што тамака Пётр, паслалі двух людзей да яго з просьбай, каб неадкладаючы прыйшоў да іх.
Belarusian Bokun
А як Лідда была блізка ад Ёппы, дык вучні, пачуўшы, што там Пётар, паслалі двух мужоў да яго, просячы прыйсьці да іх не марудзячы.