Acts 9:5 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ён сказаў: хто Ты, Госпадзе? А Гасподзь сказаў: Я Ісус, Якога ты гоніш. Цяжка табе ісьці супраць ражна.
Belarusian 2017
Ён сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я – Ісус, Якога ты пераследуеш! Цяжка табе супраць ражна ўпірацца?»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ён спытаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Пачуў голас: “Я — Езус, каторага ты перасьледуеш!
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ён жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я Ісус, якога ты перасьледуеш. Цяжка Табе проці ражна ўпірацца.
Belarusian Bokun
Ён жа сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш. Цяжка табе супраць ражна ўпірацца».