Amos 3:12 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Так кажа Гасподзь: як часам пастух вырывае з пашчы ільвінай дзьве галені альбо частку вуха, так уратаваныя будуць сыны Ізраілевыя, якія сядзяць у Самарыі ў кутку пасьцелі і ў Дамаску на ложку.
Belarusian 2017
Гэта кажа Госпад: “Як вось пастух вырывае з пашчы льва дзве галёнкі або канец вуха, так будуць уратаваныя [нямногія] сыны Ізраэля, якія пражываюць у Самарыі на рагу пасцелі і на ложы Дамаска.
Belarusian Bokun
Гэтак кажа ГОСПАД: “Як пастух ратуе з пашчы ільва дзьве галёнкі або кавалак вуха, так будуць выратаваныя сыны Ізраіля, якія жывуць у Самарыі ў куце ложка і ў Дамаску на посьцілцы”.