Colossians 3:22 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Рабы, ва ўсім упакорвайцеся гаспадарам вашым па плоці, не для выгляду (толькі) служачы ім, не каб дагадзіць, а ў шчырасьці богабаязнага сэрца.
Belarusian 2017
Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Нявольнікі, слухайцеся ў-ва ўсім гаспадароў цялесных, не для вока служачы, каб людзям падабацца, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Рабы, у ўсім слухайцеся паноў водле цела, паслугуючы не на вачох толькі, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
Belarusian Bokun
Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога.