Daniel 4:16 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады Данііл, якому імя Валтасар, каля гадзіны быў у зьдзіўленьні, і думкі яго бянтэжылі яго. Цар загаварыў і сказаў: "Валтасару! хай не бянтэжыць цябе гэты сон і разгадка яго". Валтасар адказваў і сказаў: "гаспадару мой! каб жа на тваіх ненавісьнікаў гэты сон, і на ворагаў тваіх разгадка яго!
Belarusian 2017
Тады Даніэль, які называўся Балтасар, трапіў на нейкі час у ашаламленне, і думкі яго трывожылі яго. Цар жа сказаў яму ў адказ: «Хай сон і выясненне яго не турбуюць цябе, Балтасару». Балтасар адказаў: «Гаспадару мой, а каб жа сон тычыўся тваіх ворагаў, а яго выясненне тваіх супраціўнікаў.
Belarusian Bokun
Тады Данііл, якога імя Бэльтэшацар, аслупянеў на момант адзін, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго. Адказаў валадар і сказаў: “Бэльтэшацару, сон альбо значэньне ягонае няхай не трывожыць цябе”. Адказаў Бэльтэшацар і сказаў: “Пане мой, пане мой, няхай сон гэты [будзе] тым, якія ненавідзяць цябе, і значэньне ягонае —для ворагаў тваіх.