Daniel 4:29 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І адлучаць цябе ад людзей, і будзе пражываньне тваё з польнай зьвярыною; травою карміцьмуць цябе, як вала, і сем часінаў пройдуць над табою, аж пакуль ня ўведаеш, што Усявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча!"
Belarusian 2017
і выдаляць цябе ад людзей, і пражываць будзеш сярод дзікіх звяроў, траву, як валы, будзеш есці; і праміне сем прамежкаў часу над табою, пакуль не прызнаеш, што Узвышні валадарыць над людскім царствам і дае яго каму захоча».
Belarusian Bokun
І выганяць цябе ад людзей, і са зьвярамі палявымі будзе жытло тваё, і будуць даваць табе есьці траву, як валам, і сем пораў праміне над табою, пакуль ты даведаешся, што Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і дае яго, каму хоча”.