Daniel 4:30 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Адразу ж і спраўдзілася гэта слова над Навухаданосарам, і адлучаны быў ён ад людзей, еў траву, як вол, і аброшвалася цела ягонае расою нябеснаю, так што валасы ў яго вырасьлі як у льва, і пазногці яго — як у птушкі.
Belarusian 2017
Зараз жа споўнілася прадказанне пра Набукаданосара, і быў ён выгнаны ад людзей, і еў траву, як валы, і расою з неба наталялася цела яго, аж пакуль валасы не выраслі ў яго, як у арлоў, і ногці яго — як у птушак.
Belarusian Bokun
У той жа момант слова споўнілася над Нэвухаднэцарам, і ён быў выгнаны ад людзей, і еў траву, як валы, і раса нябесная мачыла цела ягонае, ажно валасы ягоныя вырасьлі як [пер’е] арла, і пазногці ягоныя — як [кіпцюры] птушак.