Deuteronomy 12:11 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
тады, якое месца выбера Гасподзь, Бог ваш, каб быць імю Ягонаму там, туды прыносьце ўсё, што я наказваю вам: цэласпаленьні вашыя і ахвяры вашыя, дзесяціны вашыя і ўзьнясенье рук вашых і ўсё, выбранае паводле абяцаньняў вашых, што вы абяцалі Госпаду вашаму;
Belarusian 2017
ў месцы, якое выбера Госпад, Бог ваш, каб у ім прабывала імя Яго, туды прыносьце, што я загадваю: цэласпаленні, крывавыя ахвяры, дзесяціны, дары рук вашых і тую найлепшую з ахвяр, якою прысягнеце вы Госпаду.
Belarusian Bokun
тады ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім было імя Ягонае, туды прыносьце ўсё, што я вам сёньня загадваю: цэласпаленьні, ахвяры крывавыя, дзесяціны, дары рук вашых і тое, што шлюбавалі вы для ГОСПАДА.