Deuteronomy 12:17 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Нельга табе есьці ў селішчах тваіх дзесяціны хлеба твайго і віна твайго і алею твайго, і першынцаў буйнога быдла твайго і дробнага быдла твайго, і ўсіх абяцаньняў тваіх, якія ты абяцаў, і дабравольных прынашэньняў тваіх, і ўзьнясеньня рук тваіх;
Belarusian 2017
Не зможаш есці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа, віна і алівы тваёй, першародных бычкоў і авечак, ані ўсяго таго, на чым прысягнуў ты і што захацеў скласці на добраахвотную ахвяру, ані першага плёну рук тваіх.
Belarusian Bokun
Ня можаш есьці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа твайго, віна і алівы тваёй, першародных жывёлаў у статку, ані ўсяго таго, што шлюбаваў ГОСПАДУ, Богу твайму, ані ахвяраў дабраахвотных, ані дароў з рукі тваёй.