Deuteronomy 12:30 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
тады асьцерагайся, каб ты ня трапіў у сетку, ідучы за імі, пасьля зьнішчэньня іх ад аблічча твайго, і ня шукаў багоў іншых, кажучы: "як служылі народы гэтыя багам сваім, так і я рабіцьму";
Belarusian 2017
сцеражыся, каб не трапіць у сеці праз іх, пасля таго, як яны, па прыходзе тваім, будуць выгублены, ды каб не шукаў іх абрадаў, кажучы: “Як служылі гэтыя народы сваім багам, так і я буду служыць”.
Belarusian Bokun
сьцеражыся, каб не пайсьці ў іх сьляды, калі яны будуць выгубленыя, і не шукаць багоў іхніх, кажучы: “Як служылі гэтыя народы багам сваім, так і я буду ім служыць”.