Deuteronomy 15:9 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
пільнуйся, каб не зарадзілася ў сэрцы тваім ліхая думка: "набліжаецца сёмы год, год адпушчэньня", і каб ад таго вока тваё не зрабілася немілажальным да ўбогага брата твайго, і ты не адмовіў яму; бо ён залямантуе на цябе да Госпада, і будзе на табе грэх;
Belarusian 2017
Сцеражыся, каб не падкралася да цябе нягодная думка: “Блізка сёмы год, год даравання”, каб не адводзіў ты вачэй сваіх ад убогага брата свайго, не жадаючы даць яму той пазыкі, якой ён патрабуе, каб той не прызываў Госпада супраць цябе ды каб не сталася гэта грахом.
Belarusian Bokun
Сьцеражыся, каб не зьявілася ў сэрцы тваім нягодная думка: “Блізка сёмы год, год дараваньня”, каб ліхім вокам не глядзеў ты на ўбогага брата твайго і ня даў яму дапамогі, бо ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.