Deuteronomy 20:8 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І яшчэ агалосяць наглядчыкі народу і скажуць: хто баязьлівы і маладушны, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб ён не зрабіў нясьмелымі сэрцы братоў сваіх, як ягонае сэрца.
Belarusian 2017
Сказаўшы гэта, хай дададуць яны апошняе і скажуць народу: “Хто чалавек баязлівы і чыё сэрца дрыжыць? Хай пойдзе і вернецца ў дом свой, каб не рабіў баязлівымі сэрцы братоў сваіх, як і сам ён ахоплены страхам”.
Belarusian Bokun
Няхай яшчэ начальнікі запытаюцца ў людзей: “Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, няхай выступіць і ідзе дадому, каб не напалохаў сэрцы братоў сваіх, як сам ён напалоханы”.