Deuteronomy 21:5 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і прыйдуць сьвятары, сыны Лявііныя,— бо іх выбраў Гасподзь, Бог твой, служыць Яму, і дабраслаўляць імем Госпада, і паводле слова іхняга трэба рашыць усякую спрэчную справу і ўсякую прычыненую шкоду,
Belarusian 2017
і тады прыйдуць святары, сыны Леві, якіх выбраў Госпад, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Яго, і па іх слове павінна разбірацца кожная спрэчная справа і кожнае забойства.
Belarusian Bokun
І прыйдуць сьвятары, сыны Левія, якіх выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае, і паводле слова іхняга павінна вырашацца ўсякая спрэчная справа і справа скалячэньня.