Deuteronomy 3:11 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
бо толькі Ог, цар Васанскі, заставаўся з Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак жалезны, і цяпер у Раве, у сыноў Амонавых: даўжыня яго дзевяць локцяў, а шырыня яго чатыры локці, локцяў мужчынскіх.
Belarusian 2017
бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі.
Belarusian Bokun
бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Яго жалезная дамавіна знаходзіцца ў Раббе, у сыноў Амона: дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага.