Deuteronomy 3:12 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Зямлю гэтую ўзялі мы ў той час, пачынаючы ад Араіра, які каля патока Арнона; і палавіну гары Галаада з гарадамі яе аддаў я племю Рувімаваму і Гадаваму;
Belarusian 2017
І ўзялі мы ва ўласнасць у той час гэтую зямлю ад Араэра над ручаём Арнон аж да паловы гары Галаад; і гарады яе аддаў я [пакаленням] Рубэна і Гада.
Belarusian Bokun
І ўзялі мы на ўласнасьць тады ўсю гэтую зямлю. Ад Араэру над рэчкаю Арнон і палову гары Гілеад з гарадамі іхнімі аддаў я людзям з пакаленьня Рубэна і Гада.