Ecclesiastes 8:17 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
тады я і ўбачыў усе дзеі Божыя і зразумеў, што ня можа чалавек спазнаць дзеі пад сонцам. Колькі б ні працаваў чалавек, каб дашукацца, а не зразумее таго; і калі б сказаў які-небудзь мудрэц, што ён ведае,— а ня здолее ён даўмецца да тога.
Belarusian 2017
тады зразумеў я, што адносна ўсіх спраў Божых чалавек не можа знайсці аніякай прычыны таго, што адбываецца пад сонцам; і чым больш чалавек будзе намагацца высветліць гэта, тым менш спасцігне; і нават калі мудрэц скажа, што ён зразумеў, ён не можа спасцігнуць.
Belarusian Bokun
тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; i колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога не знойдзе; i хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці.