Ephesians 2:12 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
што вы былі ў той час бяз Хрыста, адсечаныя ад грамадзтва Ізраільскага, чужыя запаветам абяцаньня, ня мелі надзеі і былі бязбожнікі ў сьвеце;
Belarusian 2017
у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
у той час былі без Хрыста, выключанымі ад супольнасьці з Ізраэлем і ад удзелу ў абяцаньнях запавету, ня маючы надзеі і бяз Бога ў сьвеце.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
што вы былі ў час гэны бяз Хрыста, прызнаваныя чужакамі ад грамадзянства Ізраільскага і чужыя запаветам прырачэньня, ня маючы надзеі і бяз Бога ў сьвеце;
Belarusian Bokun
што вы былі ў той час без Хрыста, адлучаныя ад грамадзянства Ізраіля і чужыя запаветам абяцаньня, ня маючы надзеі і бязбожнікі ў сьвеце.