Esther 2:15 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі настаў час Эстэры, дачкі Амінадава, дзядзькі Мардахэя, які ўзяў яе да сябе замест дачкі,— ісьці да цара; тады яна не прасіла нічога, апрача таго, пра што сказаў ёй Гегай, еўнух царскі, вартаўнік жонак. І здабыла Эстэр прыхільнасьць да сябе ў вачах усіх, хто бачыў яе.
Belarusian 2017
А калі прайшоў час і надышоў дзень, у які Эстэр, дачка Абігайля, дзядзькі Мардахэя, якую ўзяў ён сабе за дачку, па парадку павінна пайсці да цара, не патрабавала яна анічога, адно толькі тое, што паручыў Эгэй, еўнух, вартаўнік жанчын, і яна вачам усіх здавалася прыгожай і мілай.
Belarusian Bokun
Калі прыйшла чарга Эстэры, дачкі Абіхаіла, дзядзькі Мардэхая, якую ён ўзяў сабе за дачку, ісьці да валадара, тады яна не прасіла нічога, акрамя таго, пра што сказаў ёй Гэгай, эўнух валадара, вартаўнік жонак. І мела Эстэр зычлівасьць у вачох усіх, хто бачыў яе.