Esther 3:12 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пакліканы былі пісцы царскія ў першы месяц, у трыццаты дзень яго, і напісана было, як загадаў Аман, да сатрапаў царскіх і да начальнікаў над кожнай вобласьцю і да князёў кожнага народу, у кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго: усё было напісана ад імя цара Артаксэркса і змацавана царскім пярсьцёнкам.
Belarusian 2017
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
Belarusian Bokun
І паклікалі пісараў валадарскіх ў трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша, і запячаталі сыгнэтам валадара.