Esther 8:8 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
напішэце і вы пра Юдэяў, што вам заўгодна, ад імя цара і змацуйце царскім пярсьцёнкам, бо ліст, напісаны ад імя цара і змацаваны пярсьцёнкам царскім, нельга зьмяніць.
Belarusian 2017
Дык вы, калі вам падабаецца, напішыце юдэям ад імя цара, запячаткаваўшы лісты пярсцёнкам маім, бо лісты, напісаныя ад імя цара і пярсцёнкам яго запячаткаваныя, не могуць быць зменены».
Belarusian Bokun
І вы напішыце пра Юдэяў, што добра ў вачах вашых, у імя валадара і запячатайце сыгнэтам валадарскім; бо ліст напісаны ў імя валадара і запячатаны сыгнэтам валадарскім нельга зьмяніць».