Exodus 11:1 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў Гасподзь Майсею: яшчэ адну кару Я навяду на фараона і на Егіпцянаў; пасьля таго ён пусьціць вас адгэтуль; а калі ён будзе адпускаць, пасьпешліва будзе гнаць вас адгэтуль;
Belarusian 2017
І сказаў Госпад Майсею: «Яшчэ адной плягай Я дакрануся да фараона і да Егіпта; і пасля гэтага адпусціць ён вас абавязкова, і нават прымусіць вас выйсці.
Belarusian Bokun
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Яшчэ адну загубу Я навяду на фараона і на Эгіпет. Пасьля гэтага ён адпусьціць вас адгэтуль. Калі ён будзе адпускаць вас, выганяючы, выжане вас адгэтуль.