Exodus 23:15 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
сьвяткуй сьвята праснакоў: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў той час ты выйшаў зь Егіпта; і хай не зьяўляюцца перад аблічча Маё з пустымі рукамі;
Belarusian 2017
Выконвай урачыстасць праснакоў: сем дзён будзеш есці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, калі ты выйшаў з Егіпта. Не з’яўляйся перада Мною з пустымі рукамі.
Belarusian Bokun
Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].