Ezekiel 10:2 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І гаварыў Ён чалавеку, які быў апрануты ў ільняную вопратку, і сказаў: увайдзі паміж калёсамі херувімаў і вазьмі поўныя прыгаршчы жару, і кінь на горад; і ён увайшоў на маіх вачах.
Belarusian 2017
І Ён сказаў чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, і прамовіў: «Увайдзі паміж колаў пад херубінамі, і напоўні свае далоні вугалямі агню з месца між херубінамі, і раскінь іх па горадзе». Ды ўвайшоў туды на маіх вачах.
Belarusian Bokun
І Ён сказаў чалавеку гэтаму, апранутаму ў ільняную шату: «Увайдзі паміж колаў пад херувімамі, і напоўніўшы далоні свае вугольлем вагністым з месца паміж херувімамі, раскінь яго па горадзе». І ён увайшоў туды на вачах маіх.