Ezekiel 19:14 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І выйшаў агонь з камля галін яе, зжэр плады яе, і не засталося на ёй галін моцных для скіпетра валадара. Гэта — сьлёзная песьня, і застанецца для плачу.
Belarusian 2017
І выбіўся агонь з галіны яго, і плады яго з’еў; і не было ўжо ў яго галін дужых, скіпетра валадарання. Вось жальба, і будзе яна галашэннем”».
Belarusian Bokun
І выйшаў вагонь з галінаў ейных і зьеў плады ейныя, і няма ўжо ў яе галінаў моцных, скіпетра валадароў. Вось лямант, і будзе [над ёю] лямант”».