Ezekiel 3:27 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А калі Я буду гаварыць з табою, тады разамкну вусны твае, і ты будзеш казаць ім: "так кажа Гасподзь Бог!" хто хоча слухаць, — слухай; а хто ня хоча слухаць, — ня слухай: бо яны мяцежны дом.
Belarusian 2017
Калі ж Я буду гаварыць да цябе, адкрыю табе вусны і скажаш ім: “Гэта кажа Госпад Бог” Хто хоча слухаць, хай слухае, а хто пагарджае, той хай пагарджае, бо гэта народ упорысты.
Belarusian Bokun
Калі Я буду прамаўляць да цябе, Я адкрыю вусны твае, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”. Хто хоча слухаць, няхай слухае, а хто адмаўляецца, той няхай адмаўляецца, бо гэта дом бунтаўнікоў.