Ezra 3:11 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пачалі яны папераменна сьпяваць "хвалеце" і "слаўце Госпада", "бо — добры, бо вечная міласьць яго да Ізраіля". І ўвесь народ усклікаў громападобна, славячы Госпада за тое, што пакладзена аснова дома Гасподняга.
Belarusian 2017
І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.
Belarusian Bokun
I адказалі яны хвалою і праслаўленьнем ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная для Ізраіля. I ўвесь народ усклікаў голасам вялікім, хвалячы ГОСПАДА за закладзены падмурак Дому ГОСПАДА.