Ezra 3:8 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
На другі год пасьля прыходу свайго да дома Божага ў Ерусалім, на дугім месяцы Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і астатнія браты іхнія, сьвятары і лявіты, і ўсе прыйшлыя з палону ў Ерусалім паклалі пачатак і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй дзеля нагляду за працаю пры доме Гасподнім.
Belarusian 2017
А на другі год па прыбыцці сваім да святыні Божай у Ерузаліме, у другім месяцы, Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і астатнія браты іх, святары і левіты, і ўсе, што вярнуліся з няволі ў Ерузалім, узяліся за справу і паклікалі левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй наглядаць за работай пры будове святыні Госпадавай.
Belarusian Bokun
І ў другім годзе пасьля прыходу іхняга да Дому Божага ў Ерусалім, у другі месяц, пачалі [будаваць] Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і рэшта братоў іхніх, сьвятары і лявіты, і ўсе, што ўзыйшлі з палону ў Ерусалім, і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй кіраваць працамі ў Доме ГОСПАДА.