Galatians 3:1 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
О, няцямныя Галяты! Хто падбіў вас не скарацца ісьціне, вас, у каго перад вачыма накрэсьлены быў Ісус Хрыстос, як бы сярод вас укрыжаваны?
Belarusian 2017
О неразумныя галаты! Хто зачараваў вас, каб вы не пакараліся праўдзе, вас, перад вачамі якіх апісаны быў Ісус Хрыстос, як бы між вамі укрыжаваны?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
О, неразумныя Галяты! Хто вас зачараваў ня слухацца праўды, вас, перад вачыма якіх апісаны быў Езус Хрыстос, укрыжаваны?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
О, бязглуздыя Галяты! Хто вас ачараваў, каб не пакараліся праўдзе, (вас), у якіх перад вачыма наперад быў апісаны Ісус Хрыстос, (як-бы) ў вас раскрыжаваны?
Belarusian Bokun
О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?