Genesis 19:9 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але яны сказалі: ідзі сюды. І сказалі: вось, прыхадзень, а хоча судзіць? цяпер мы горш учынім з табою, чым зь імі. І яны падступіліся да чалавека гэтага, да Лота, і падышлі, каб выламаць дзьверы.
Belarusian 2017
Але яны сказалі: «Ідзі адсюль». І дадалі: «Ён сам прыхадзень. Каб прыхадзень ды хацеў судзіць? Дык вось, табе самому мы зробім большы гвалт, чым ім». І накінуліся з вялікай сілай на Лота, і ўжо ледзь не выламалі браму.
Belarusian Bokun
Але яны сказалі: “Ідзі прэч”. І сказалі: “Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім”. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта, і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.