Genesis 43:7 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Яны сказалі: распытваў той чалавек пра нас і пра радзіну нашу, кажучы: ці жывы яшчэ бацька ваш? ці ёсьць у вас брат? Мы і расказалі яму паводле гэтых роспытаў. Ці ж маглі мы ведаць, што ён скажа: прывядзеце брата вашага?
Belarusian 2017
А яны адказалі: «Распытваў нас чалавек той пра радню нашую па парадку: ці жывы бацька, ці ёсць у нас брат, — і мы адказвалі яму паслядоўна паводле таго, пра што пытаўся. Ці ж маглі здагадацца, што скажа: “Прывядзіце брата вашага з сабой”?»
Belarusian Bokun
І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жывы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’».