Genesis 45:1 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Язэп ня мог болей стрымлівацца пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: выведзіце ад мяне ўсіх. І не заставалася каля Язэпа нікога, калі ён адкрыўся братам сваім.
Belarusian 2017
І не мог Язэп больш стрымаць сябе ў прысутнасці ўсіх, хто стаяў побач, і закрычаў: «Выйдзіце ўсе адсюль!» І нікога не было з ім, калі ён выявіў сябе братам сваім.
Belarusian Bokun
I ня мог Язэп больш вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: “Вывядзіце ўсіх людзей ад мяне!” I не застаўся ніхто пры ім, калі Язэп адкрыўся братам сваім.