Genesis 50:10 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І дайшлі яны да Гарэн-гаатада каля Ярдана і плакалі там плачам вялікім і вельмі моцным; і зрабіў Язэп жалобу па бацьку сваім сем дзён.
Belarusian 2017
І прыбылі яны ў Гарэнатад, месца, што знаходзіцца за Ярданам, там справілі пахаванне з лямантам вялікім і плакалі несупынна сем дзён.
Belarusian Bokun
I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.