Hebrews 10:29 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
дык наколькі ж цяжэйшае, думаеце, кары варты будзе той, хто топча Сына Божага і не ўважае за сьвятыню Кроў запавету, якою асьвечаны, і Духа мілаты абражае?
Belarusian 2017
Падумайце самі, наколькі ж страшнейшых кар варты той, які Сына Божага патаптаў, ці кроў запавету, якой быў асвечаны, за звычайную лічыў і Духа ласкі зняважыў?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Падумайце самі, як шмат страшнейшых караў варты той, які Сына Божага патаптаў ці кроў запавету, якой быў асьвечаны, за звычайную лічыў, або Духа ласкі зьняважыў?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
наколькі-ж, думаеце, цяжэйшае кары варты будзе той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную ўважаў, і Духа ласкі зьняважаў?
Belarusian Bokun
Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары дастойны той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?