Hebrews 11:4 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вераю Авель прынёс Богу ахвяру лепшую, ніж Каін; ён атрымаў сьведчаньне, што ён праведны, як засьведчыў Бог пра дары ягоныя; ёю ён і пасьля сьмерці гаворыць яшчэ.
Belarusian 2017
Праз веру Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сведчанне, што ён справядлівы. Бо Бог засведчыў пра яго дары, і праз яе нават памерлы гаворыць.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Праз веру Абель прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён справядлівы. Бог бо засьведчыў пра яго дары, і хоць ён памёр, верай дагэтуль гаворыць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вераю Авель прынёс Богу ахвяру, лепшую за Каінаву, ды ею дастаў сьвядоцтва праведнасьці, як засьведчыў Бог аб дарох яго; ею ён яшчэ й памершы гаворыць.
Belarusian Bokun
Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.