Hebrews 11:5 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вераю Энох пераселены быў так, што ня бачыў сьмерці; і ня стала яго, таму што Бог перасяліў яго. Бо раней перасяленьня свайго атрымаў ён сьведчаньне, што дагадзіў Богу.
Belarusian 2017
Праз веру Гэнох перанесены быў, каб не бачыў смерці, і не знайшлі яго, бо перасяліў яго Бог; бо перад перанясеннем сваім атрымаў сведчанне, што ён мілы Богу.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вераю Генох перанесены быў, каб ня бачыў сьмерці, і не знайшлі яго, бо забраў яго Бог; бо перад узяцьцем меў сьведчаньне, што ён мілы Богу.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вераю Энох быў перанесены, каб Яму сьмерці ня бачыць; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо да перанясеньня яго было пасьведчана аб ім, што дагадзіў Богу.
Belarusian Bokun
Вераю Энох быў перанесены, што ня ўбачыў сьмерці; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо перад перанясеньнем ягоным было засьведчана, што ён спадабаўся Богу.