Hebrews 11:7 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вераю Ной, атрымаўшы абвешчаньне пра тое, што яшчэ ня было бачна, богабаязна збудаваў каўчэг на выратаваньне дому свайго; ёю асудзіў ён (увесь) сьвет і зрабіўся спадкаемцам праведнасьці па веры.
Belarusian 2017
Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вераю атрымаў Ной аб’яўленьне аб тым, чаго яшчэ ня бачана, і з боязьні пабудаваў каўчэг на выратаваньне сям’і сваёй. Вераю асудзіў ён сьвет і праз веру стаўся ўдзельнікам справядлівасьці, якая верай здабываецца.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вераю Ной, дазнаўшыся аб ніколі ня бачаным, праз асьцярожнасьць пабудаваў карабель на спасеньне дому свайго; ею асудзіў ён сьвет і па веры ўнасьледаваў праведнасьць.
Belarusian Bokun
Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.