Hebrews 12:2 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
гледзячы на Пачынальніка і Спраўцу веры, Ісуса, Які, дзеля радасьці, што была перад Ім, прыняў крыж, пагардзіўшы ганьбаю, і сеў праваруч трона Божага.
Belarusian 2017
гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, не дбаючы пра ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
гледзячы на пачынальніка і ажывіцеля, крыніцу і завяршыцеля веры, Езуса, які замест радасьці, што была перад Ім, перанёс крыж, ня гледзячы на ганьбу (яго), і сеў праваруч трону Божага.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
пазіраючы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, перацярпеў крыж, ня дбаючы аб сорам, ды сеў праваруч пасаду Божага.
Belarusian Bokun
углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.