Hebrews 13:11 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо целы жывёлін, кроў зь якіх, на ачышчэньне грэху, уносіцца першасьвятаром у сьвяцілішча, спальваюцца за табарам, —
Belarusian 2017
Бо целы тых жывёлін, кроў якіх за грэх прыносіцца першасвятаром у святое, паляцца за лагерам.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Целы бо тых жывёлін, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у (месца) Сьвятое, паляцца за табарам.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо ад жывёлаў, кроў якіх за грахі заносіцца архірэем у сьвятыню, мяса спаліваецца па-за станам;
Belarusian Bokun
Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам;