Hebrews 2:9 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
але бачым, што за перанясеньне сьмерці ўвянчаны славаю і гонарам Ісус, Які крыху быў прыніжаны перад анёламі, каб Яму, па мілаце Божай, зьведаць сьмерць за ўсіх.
Belarusian 2017
Вось у Тым, Які быў мала паніжаны за анёлаў, бачым Ісуса, замучанага смерцю, вянчанага славай і пашанай, каб з ласкі Божай за ўсіх спазнаў смерць.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вось у Тым, які быў мала паніжаны ад анёлаў, бачым Езуса, замучанага сьмерцю, укаранаванага славай і пашанай, каб ласка Божая для ўсіх была выслужана сьмерцю.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
але бачым, што Ісус, мала чым умалены перад Ангеламі, за муку сьмерці ўвенчаны славай і чэсьцю, каб з ласкі Божае спазнаў сьмерць за ўсіх.
Belarusian Bokun
а бачым Ісуса, Які крыху быў паніжаны перад анёламі, Які праз пакуту сьмерці атрымаў вянок славы і пашаны, каб з ласкі Божае пакаштаваў сьмерці за ўсіх.